Адным з сапраўдных талентаў беларускай зямлі з'яўляецца, безумоўна, Іван Шамякін. Упершыню я пазнаёмілася з творчасцю пісьменніка, калі чытала раман "Сэрца на далони". Можа быць, менавіта блізкасць тэм, раскрытых ў гэтым творы, і прымушае ўжо некалькі пакаленняў чытачоў з заміраннем сэрца пераварочваць старонкі?
Шчыры, актуальны, вялікі - такімі словамі я апішу гэты твор. Жыццё, канфлікт пакаленняў, каханне, спадчына-усё гэта пераплятаецца ў захапляльных нітках сюжэту.
Гэты твор вучыць нас змагацца за праўду, за свае ідэалы, адказнасці. Мы даведваемся, што трэба быць больш гуманнымi, быць закаханымi у сваю працу і ў чалавецтва ў цэлым. Мы перажываем за герояў і радуемся разам з імі. Рэкамендую да чытання.