top of page

            7 прычын на карысць чытання,
 апісаных Шведскай акадэміяй дзіцячай кнігі.

Кніга - гэта задавальнне і прыгода. Яна здольна прымусіць нас плакаць і смяяцца . Кніга можа суцешыць і падказаць выйсце з цяжкай сітуацыі.

• Кніга развівае нашу мову, пашырае наш слоўнікавы запас .

• Кніга абуджае нашу фантазію і вучыць нас думаць вобразамі.

• Кніга нараджае ў нас новыя пытанні, пра якія варта задумацца .

• Кніга развівае наша мысленне. З яе мы даведваемся  пра паняцці , якія дапамагаюць нам думаць,  пра новыя ідэі. Яна пашырае гарызонты нашага свету.

• Кніга вучыць нас суперажываць. Яна дазваляе нам адчуць сябе ў становішчы іншага чалавека і зразумець, што ён адчувае .

• Кніга падахвочвае нас задумацца аб тым, што сапраўдна, а што памылкова, што добра , а што дрэнна .

• Кніга тлумачыць нам, як  утвораны  свет і як усё ў ім ўзаемазвязана .

• Кніга адкрывае нам, што на адно пытанне можа быць некалькі адказаў і што на любую праблему можна паглядзець па-рознаму.

• Кніга дапамагае нам зразумець  саміх сябе. Ты больш упэўнены ў сабе , калі ведаеш , што ёсць людзі , якія думаюць і адчуваюць так жа, як і ты .

• Кніга адкрывае нам,  што ўсе людзі розныя. Чытаючы кнігі, напісаныя ў розныя эпохі і ў розных культурах, ты становішся больш цярпімым, вучышся пераадольваць забабоны.

• З кніг мы даведваемся пра іншыя краіны, хто, дзе і як жыве , аб прыродзе, тэхніцы, гісторыі  - пра ўсё на свеце, што нас цікавіць.

• Кніга - лепшы сродак ад адзіноты. Яе можна чытаць, дзе заўгодна . Кнігі можна бясплатна ўзяць у бібліятэцы.

• Кніга - частка культурнай спадчыны. Яна дорыць нам агульнасць уражанняў і ведаў.

• Добрую дзіцячую кніжку хочацца чытаць услых . Такое чытанне прыносіць радасць і дзецям і дарослым. Кніга - гэта мост паміж пакаленнямі.

• Дзіцячая кніга - гэта вынік працы многіх людзей: пісьменніка, мастака, рэдактара, друкара , дызайнера, карэктара , фатографа, бібліятэкара, выдаўца, прадаўца кнігарні і інш. Яна ўзбагачае культурнае асяроддзе . Кніга з'яўляецца важным прадметам культурнага экспарту і прадстаўляе нашу краіну за мяжой.

• Дзіцячая кніга - гэта першая сустрэча з літаратурай - бясконцым светам , які застаецца з намі на ўсё жыццё.

bottom of page