top of page

Парады, як чытаць хутчэй.

Разгледзім спосабы чытання:

 

• паглыбленае чытанне, пры такім чытанні мы звяртаем увагу на дэталі, разглядаем пытанне з усіх бакоў, звяртаючыся да слоўнікаў і даведнікаў, да дадатковай літаратуры, такім спосабам мы чытаем падручнікі;

 

• хуткае чытанне або беглае чытанне ;

 

• панарамнае хуткае чытанне - гэта чытанне з павялічаным полем агляду;

 

• выбарачнае чытанне, пры такім чытанні мы бачым усё, нічога не прапускаючы, але фіксуем ўвагу на тых раздзелах, якія цікавяць больш за астатнія . Гэты метад выкарыстоўваюць пры паўторным чытанні кніг, праглядзе газет і часопісаў;

 

• чытанне -прагляд, выкарыстоўваецца для папярэдняга знаёмства з кнігай. Праглядаем тытульны ліст, чытаем прадмову, анатацыю, змест ;

 

• чытанне - сканаванне - гэта хуткі прагляд з мэтай пошуку прозвішча, факта, звесткак . Часцей за ўсё гэта пошук у энцыклапедыях і слоўніках.

 

Валоданне кожным з гэтых спосабаў таксама важна, як і хуткасць чытання.

 

Перад тым, як пачаць чытаць, упэўніцеся, што вам будзе камфортна, выключыце тэлевізар, запаліце, калі патрэбна, святло, падрыхтуйце аловак, каб адзначаць ім месцы, якія вас зацікавілі.
 Перш чым чытаць ўвесь твор цалкам, пагартайце кнігу, разгледзьце малюнкі,  прачытайце  артыкул пра аўтара, калі ён ёсць, і анатацыю на кнігу.
Раскажыце аб прачытанным сваім сябрам, бацькам, так вы самі лепей засвоіце матэрыял.
 Запісвайце прачытанае, лепей вядзіце дзённік чытання.
Што не трэба рабіць:
*ні ў якім выпадку не вадзіце пальцам па радках,  не загружайце мозг яшчэ адной працай;
*не прыкладайце палец да вуснаў і не бярыце аловак ў рот.  Усё гэта  адцягвае ўвагу;
*не варта пры чытанні шэптам прамаўляць словы тэкста, які вы чытаеце.

 

Памятка

 

Вучыся ЧЫТАЦЬ ПРАВІЛЬНА

 

• Сачы, каб вочы рухаліся па радку.

 

• Старайся не вяртацца да чытання слова, якоя ты прачытаў, калі зразумеў яго.

• Пры чытанні будзь уважлівы да кожнага слова .

• Старайся зразумець, пра што чытаеш.

• Чытай штодня: услых і "пра сябе"

* Сэнс незразумелых, незнаёмых слоў  абавязкова ўдакладняй

bottom of page