top of page

Цікавыя факты пра кнігі

У сучасным цывілізаваным свеце чытаць умее амаль кожны, а вось пра некаторыя асаблівасці чытання ведае мала хто. Вашай увазе — крыху цікавых фактаў з даследаванняў вучоных розных краін пра кнігі і тых, хто іх піша і чытае.

  • Калі чытаеш пра пазяханне, сам пачынаеш пазяхаць.

  • У мінулым кнігі ставіліся на паліцу «наадварот»: карашком да сцяны і пярэднім абрэзам вонкі.

  • Даследаванні паказваюць, што 4—6 гадоў — самы спрыяльны ўзрост для навучання дзіцяці чытанню. Пасля 6—7 гадоў навучыць чытаць больш складана.

  • У сярэднім людзі праводзяць за чытаннем 6,5 гадзіны штотыдзень.

  • Паводле даследавання Ельскага ўніверсітэта, тры чвэрці вучняў, якія дрэнна ўмеюць чытаць у трэцім класе, застануцца такімі ў сярэдняй школе.

  • На напісанне рамана сыходзіць у сярэднім каля 475 гадзін.

  • Сярод кніг, якія былі напісаны ці задуманы за кратамі, — «Дон Кіхот» Мігеля дэ Сервантэса, «Падарожжа пілігрыма» Джона Баньяна, «Турэмная споведзь» Оскара Уайльда, «Гасудар» Нікало Макіявелі.

  • Раней у бібліятэках кнігі прыкоўвалі да паліц ланцугамі.

  • У сярэднім пакупнік кнігарні праводзіць 8 секунд, гледзячы на пярэднюю вокладку кнігі, і 15 секунд, праглядаючы заднюю.

  • Палову ўсіх прадаваных сёння кніг купляюць людзі, старэйшыя за 45 гадоў.

  • Дарослыя, якія рэгулярна чытаюць літаратуру, больш чым у два з паловай разы схільныя займацца добраахвотніцкай або дабрачыннай працай і больш чым у паўтара раза схільныя прымаць удзел у спартыўных мерапрыемствах.

  • Жанчыны купляюць 68% усіх кніг.

  • Большасць чытачоў губляюць цікавасць да кнігі на 18 старонцы.

  • Самы доўгі марафон каманднага чытання ўслых прадоўжыўся 224 гадзіны і быў завершаны Мільтанам Нэнам, Сільвінай Карбоне, Карласам Антонам, Эдзіт Дыяз, Іяланду Баптысту і Наталі Дантаз у гандлёвым цэнтры «Mac» у Пайсанду, Уругвай, 13—22 верасня 2007 года.

  • Кнігі ў мяккай вокладцы выдавецтва «Penguіn» былі створаны для таго, каб зрабіць кнігі такімі ж даступнымі, як цыгарэты, а першыя «пінгвінаўскія» кніжкі ў мяккай вокладцы распаўсюджваліся ў царкве.

  • Лічыцца, што малапісьменнасць штогод абыходзіцца бізнесу і падаткаплацельшчыкам у 20 мільярдаў долараў у выглядзе страчанай заработнай платы, упушчанага прыбытку і зніжанай прадукцыйнасці.

  • Бібліяклептаманам называюць чалавека, які крадзе кнігі. Адзін з самых вядомых бібліяклептаманаў — Стывен Блумберг, які ўкраў больш за 23 000 рэдкіх кніг з 268 бібліятэк. Каб скласці сваю калекцыю, якая ацэньваецца прыкладна ў 20 мільёнаў долараў, Блумберг выкарыстоўваў самыя разнастайныя метады: часам ён прабіраўся ў бібліятэку цераз вентыляцыйную сістэму і нават шахту ліфта.

  • Тэрмін «кніжны чарвяк» паходзіць ад маленькіх насякомых, якія харчуюцца карашкамі кніг.

bottom of page