top of page

Як  навучыць дзіця чытаць кнігі?

Каб школьнік навучыўся бегла чытаць і пры гэтым ўнікаць у сутнасць прачытанага матэрыялу, аналізаваць тэкст ды яшчэ эфектыўна яго засвойваць, неабходна спачатку выпрацаваць ў яго ўстойлівую цікавасць да чытання і патрэбу ў ім, а потым уменне разумець сэнс тэкставай інфармацыі, распазнаваць яе.

Дзейсны прыём, які спрыяе выпрацоўцы цікавасці да чытання ў малодшага школьніка, — перапыніць расказ або чытанне на самым цікавым для дзіцяці моманце пад якім-небудзь падставай і прапанаваць таму дачытаць самастойна. Практыка паказвае, што прыём працуе бездакорна.

Удзел у розных літаратурных конкурсах таксама абавязкова прынясе свой плён.

Велізарную ролю ў выхаванні культуры чытання школьніка адыгрываюць  бацькі і педагогі. Калі чалавек, які карыстаецца ў дзіцяці аўтарытэтам (а такім у малодшых школьнікаў з'яўляецца і бацька, і настаўнік) увесь час  паказвае беражлівае, трапяткое стаўленне да кніг, да чытання, шчыра і эмацыянальна выказвае захапленне, дзеліцца уражаннем і заклікае да абмеркавання прачытанага, — рэдкае дзіця не заразіцца чытаннем.

Самы бяспройгрышны прыём фарміравання цікавасці да чытання ў школьніка любога ўзросту — выявіць яго схільнасці і ненадакучліва прапанаваць яму спачатку невялікія гісторыі ці артыкулы на тэму, якая яго цікавіць.

Для фарміравання патрэбнасці ў чытанні неабходна перад школьнікам ставіць такія задачы і мадэляваць такія праблемныя сітуацыі, рашэнне якіх ён знаходзіў бы на старонках  кніг.

Поспехаў!

bottom of page