top of page

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуа Ісігура.

Кадзуа Ісігура нарадзіўся 8 лістапада 1954 году ў Нагасакі. У 1960 годзе сям'я эмігравала ў Англію. 

У 1974 годзе Ісігура паступіў у Кенцкі ўніверсітэт, у якім ў 1978 годзе атрымаў ступень бакалаўра ангельскай мовы і філасофіі.

Самыя вядомыя раманы сёлетняга лаўрэата — "Рэшта дня" (The Remains of the Day), "Мастак хісткага свету" (An Artist of the Floating World), "Не адпускай мяне" (Never Let Me Go), перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету.

Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію Ісігура за тое, што ён "у сваіх раманах вялікай эмацыйнай сілы раскрыў бездань, што хаваецца за нашым ілюзорным адчуваннем звязанасці са светам". 

Навіны

bottom of page