Вітаю ўсіх. Мяне завуць Паша, зараз навучаюся ў 11 класе. У маім жыцці існуюць разам два любімых хобі- бодыбілдынг ды літаратура. У свабодны час заўсёды чытаю, ад месца гэта не залежыць: чытаю ў метрапалітэне, у школе на перапынках, у качалачке паміж падыходамі. Ну зараз гаворка пойдзе пра другое. Прачытаў цудоўны твор беларускага класіка Васіля Быкава "Сотнікаў". Адразу кажу, что твор вельмі спадабаўся. Можа таму, что закранаюцца сапраўдные чалавечыя якасці. Можа таму, что твор прысвечаны тэме Другой Сусветнай вайны. Насамрэч, ня ведаю, чым ён закрануў маё сэрца . Адначасова простая ды прыгожая мова. Чытаць павольна і прыемна с першых старонак кнігі. Не буду спойлерыць, бо можа яшчэ хтосьці не чытаў. А вось з тымі, хто прачытаў, зараз хачу абмеркаваць твор, чакаю вашых уражанняў .
top of page
bottom of page
Згодзен с Пашкай, проста цудоўная аповесць. З твораў Быкава, прысвечаных Другой Сусветнай вайне, гэты спадабаўся больш за астатнія. Усе творы пра вайну ад Васіля Ўладзіміравіча выдатныя, але гэты стаў маім любімым. Цяжкі жыццёвы выбар, складаны чалавечы лёс падчас вайны- ўсё гэта чакае вас на старонках гэтай кнігі. Раю ўсім.