top of page

Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Бычкі, Віцебская вобласць, у сям'і селяніна. З дзяцінства быў творчым хлопчыкам– захапляўся маляваннем, закончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. У гады Вялікай Айчыннай вайны Васіль Быкаў будаваў абарончыя збудаванні ў Украіне. Аднойчы здарылася так, што ён адстаў ад сваёй калоны і чырвонаармейцы прынялі яго за шпіёна. Васіля ледзь не расстралялі. У 1942 годзе быў мабілізаваны. Спачатку служыў пяхотнікам, затым у супрацьтанкавай артылерыі. Прымаў удзел у многіх выбітных баях– пад Крывым рогам, Александрыя і Знаменка. Падчас баявых дзеянняў быў цяжка паранены ў жывот і ў нагу. Лекары запісалі яго як загінуўшага. Гэта падзея легла ў аснову яго першай аповесці "Мёртвым не баліць". Сапраўдную вядомасць прынесла яму аповесць «Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. Па заканчэнні вайны пражывае ў Гродне. Там яго ўпершыню друкуюць у газеце "Гродзенская праўда", дзе ён і працаваў. Мае званне маёра. Васіль Быкаў– член Саюза пісьменнікаў СССР і сакратар Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў. Пераязджае ў Мінск, дзе яго абіраюць дэпутатам Вярхоўнага Савета. Быў двойчы жанаты. Першая яго жонка– настаўніца рускай мовы Надзея Кулагіна, з якой нажыў двух сыноў за 30 гадоў шлюбу. Другая жонка– Ірына Суворава. Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за аповесьць "Дажыць да світання" (1973 год). Мае званне Народнага пісьменніка Беларусі. Узнагароджаны Ленінскай прэміяй за аповесць «Знак бяды» (1986 год). З 1990 года становіцца прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». З прыходам А. Лукашэнкі да ўлады, В. Быкаў пастаянна крытыкуе ўладу, за што падвергся пераследам і ганенням. Быў вымушаны выехаць на пастаяннае жыццё ў Чэхію, потым у Фінляндыю і ФРГ.

Спадзяёмся, што з гэтага артыкула вы даведаліся нешта цікавае пра Васіля Быкава.
 

Васіль Быкаў цікавыя факты

bottom of page